«Здароўе — усяму галава!»

Здароўе — гэта бясцэнны дар, які даруе чалавеку прырода. Без яго цяжка зрабіць жыццё цікавым і шчаслівым. Але як часта мы марна растрачваем гэты дар, забываючы, што згубіць здароўе лёгка, а вось вярнуць яго вельмі цяжка.
Пра беражлівыя адносіны да свайго здароўя з дзяцінства і што нельга перакладваць клопат аб ім толькі на плечы медыцыны, даведаліся рабяты, адказваючы на пытанні віктарыны «Здароўе — усяму галава!» 6 красавіка ў Казлоўшчынскай ГПБЦ.