«Зберажом у сэрцы Вялікую Перамогу»

У рамках абласной акцыі «Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…» прысвечанай Дню Перамогі, ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча з Навагран Таццянай Канстанцінаўнай, унучкай ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Каралька Мікалая Сцяпанавіча. Яна расказала пра няпросты лёс свайго дзядулі, пра яго франтавыя дарогі. Прысутныя змаглі паглядзець віртуальную вандроўку «Зберажом у сэрцы Вялікую Перамогу».