“Зберажом душу народа”

Можна разбурыць і абрабаваць палацы, зруйнаваць фабрыкі і заводы, але нельга знішчыць умельства, павагу да працы, стыль жыцця – усё тое, што атрымлівае чалавек у спадчыну ад бацькоў і дзядоў.

У рамках Дэкады нацыянальнай культуры Беларусі, якая праходзіць у Казлоўшчынскай сярэдняй школе, бібліятэкары Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі цэнтра – агульнадаступнай інфармацыі  арганізавалі экскурс у гісторыю беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зберажом душу народа”, выставу “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі”. Вучні 5-га класа пазнаёміліся з чатырма найбольш распаўсюджанымі на Беларусі відамі сялянскага мастацтва: ткацтвам, пляценнем з саломы і лазы, ганчарствам і разьбой па дрэву. Затым бібліятэкар  прапанавала паўдзельнічаць у віктарыне “Заглянем у сялянскую хату”.