“Заразіўся вірусам чытання сам, заразі другога“

Літаратурныя чытанні  «Заразіўся вірусам чытання сам, заразі другога» — пад такой назвай прайшлі  ў парку  каля  Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі — цэнтра духоўна-мастацкай спадчыны. Удзел прымалі вучні  ДУА “Вучэбна–педагагічны комплекс  Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”. Дзеці пазнаёміліся з выставай “Пасябруй з кнігай летам“ на якой прадстаўлены кнігі серыі “Скарбы Радзімы“, “Маленькі прафесар”. Удзельнікі чыталі кнігі, часопісы, дзяліліся  ўражаннямі аб прачытанных кнігах, стараліся расказаць  так, каб зацікавіць сваіх сяброў, аднакласнікаў.