“Запрашаем запісацца чытачамі”

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для чытачоў ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава” бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок “Запрашаем запісацца чытачамі”. Загадчык аддзела Бойка Вольга Васільеўна расказала навучэнцам, што абслугоўванне школьнікаў з пачатку 2018 года адбываецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Дзецям паказалі рэгістрацыйныя карткі, якія  ім неабходна запоўніць для абслугоўвання на бягучы год. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення пісьменнасці і кнігі. Загадчык нагадала, як неабходна беражліва адносіцца і любіць кнігі. Пазнаёміла  з часопісамі “Каламбур”, “Лукошко идей”, “Девчонки”, “Стрекоза”, “Юный техник и изобретатель”.