“Запішыся ў бібліятэку – выратуй дрэва”

Напярэдадні Дня бібліятэк, 13 верасня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі акцыю “Запішыся ў бібліятэку – выратуй дрэва”. У ходзе акцыі бібліятэкары раздавалі гараджанам інфармацыйныя буклеты з заклікам запісацца ў бібліятэку. Пры гэтым было зададзена шэраг пытанняў: ці любяць яны чытаць, якім выданням аддаюць перавагу (электронным ці друкаваным), дзе бяруць кнігі для чытання (у бібліятэцы або набываюць у краме) і ці ведаюць, колькі драўніны неабходна для вырабу адной кнігі. Мэта акцыі – скараціць высечку лясоў стаўшы чытачом бібліятэкі, замест таго каб набываць кнігі “на адзін раз”.