“Закон паважаць і разумець”

20 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў Дзень права “Закон паважаць і разумець”, прысвечаны Міжнароднаму дню правоў дзіцяці. У праграму дня ўвайшлі:

  1. Выстава “Права на дзяцінства”;
  2. Урок прававой адукаванасці “Правовая неотложка”;
  3. Віртуальнае падарожжа “Па лабірынтам права”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-6 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” са сваімі класнымі кіраўнікамі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, здзейсніла падарожжа па артыкулах Канвенцыі правоў дзіцяці, правяла гульню-віктарыну “Ведай свае правы”, гульню “Казачная віктарына”, паглядзелі відыяролік “Правы дзіцяці”.

Таксама пазнаёміліся з дзіцячым прававым сайтам і здзейснілі віртуальнае падарожжа “Па лабірынтам права”.