15 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гадзіна права “Закон, па якому мы жывем”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 “А” класа. Падлеткі даведаліся пра значэнне Канстытуцыі для жыцця грамадства і дзяржавы, што на аснове Канстытуцыі  сёння дзейнічае ўся сістэма дзяржаўнага ладу, адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны і даведаліся пра шмат новага з Крымінальнага кодэкса.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Беларуская моваEnglishРусский