“Загадкавасць жанчын”

06 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся дзень кампліментаў “Загадкавасць жанчын”. Словы віншавання пачулі ўсе чытачкі. Мілейка Лілія Іванаўна парадавала сваіх сябровак і ўсіх наведвальнікаў бібліятэкі творамі прыгажосці, частку з якіх яна прынесла на мерапрыемства. У час мерапрыемства гучалі вершы, песні, прысвечаныя жанчынам.