“Забытая вайна”

10 лістапада ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло гістарычнае дасье “Забытая вайна” (да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны). На гэтым мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі, прычынамі, асаблівасцямі і ходам Першай сусветнай вайны, якая ўяўляла сабой адзін з самых буйных і цяжкіх канфліктаў у гісторыі чалавецтва. У бібліятэцы была аформлена кніжная паліца “Першая сусветная вайна 1914-1918 гг.”.