“З рога ўсяго многа”

10 лістапада бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі-цэнтра фарміравання здаровага  ладу жыцця наведала дзіцячы сад. Да маленькіх чытачоў завітаў чароўны казачнік калыханкі Дзед-барадзед. Ён прынёс дзецям поўную торбачку казак, прапанаваў павандраваць па беларускіх народных казках. З маленькімі слухачамі былі праведзены віктарыны ”Згубленыя казкі”, “Угадай героя казкі”,  “Пазнай казку”,  конкурс “Пярэкруты”. Затым Дзед-барадзед расказаў беларускую народную казку “З рога ўсяго многа”. Дзеці с цікавасцю  слухалі  казку. Пасля маленькія чытачы самі пазнаёміліся з кніжкамі, якія прынёс Дзед-барадзед у сваёй чароўнай торбачцы. Казачнік падараваў дзецям размалёўкі і прапанаваў знайсці малюнкі з адной казкі. Вось так усе разам і сабралі казку “Калабок”.