“З любоўю да роднага слова”

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай… У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Да гэтай падзеі 9 лютага  ў  Данілавіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп “З любоўю да роднага слова”. Удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмлены з новымі паступленнямі кніг на беларускай мове, затым чыталі вершы, казкі, прыказкі, адгадвалі загадкі-жарты. Была прапанавана гульня, якая дапамагла пашырыць веды пра багацце нашай роднай мовы. Таксама была аформлена кніжная паліца “Родная мова, крыніца празрыстая”.