“З кнігай разам мы расцём”

У дашкольным узросце маленькі чытач робіць першыя крокі ў вялікай літаратуры. Правадніком для дзяцей становяцца бацькі, выхавальнікі, бібліятэкары. Выхаваць жаданне да пастаянных  зносін з кнігай і беражлівым адносінам да яе дапамагаюць мерапрыемствы, якія праводзіць Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання. Так, 23 жніўня, прайшла акцыя па прывабліванню дзяцей да чытання “З кнігай разам мы расцём”. Дзеці пазнаёміліся з самымі  цікавымі кнігамі для дашкольнікаў.