“З гонарам  пра маці”

Напярэдадні свята Дня маці ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 10 кастрычніка  была арганізавана сустрэча за кубачкам гарбаты “З гонарам  пра маці” і выстава “Я не багіня – проста жанчына і маці”.  Вядучыя сустрэчы Вольга Бойка і Святлана Магера  павіншавалі жанчын са святам, расказалі  пра гісторыю ўзнікнення свята. У гонар усіх жанчын-маці ўрачыста прагучалі радкі вершаў Сяргея Астроўскага, Сяргея Ясеніна, Івана Кісякова і інш. Для ўдзельнікаў мерапрыемства праводзіліся вясёлыя конкурсы: “Знаёмства”, “Узгадай і праспявай”, “Маці-гаспадыня”, “Нітка і іголка”, гучалі народныя песні ў выкананні гасцей і дуэта Яўгеніі Савань і Ірыны Кіслай.  Падчас сустрэчы гучалі вершы  Раісы Лакіза, Лідзіі Нічыпар, Георгія Шундрыка, жыццёвая гісторыя “Блакітная посцілка” Леанарды Юргілевіч. Вечар скончыўся чаяваннем ў цёплай душэўнай абстаноўцы.