“З глыбінь вякоў святлеючыя лікі”

У рамках праграмы праваслаўнай выставы-кірмаша прысвечанай 700-годдзю заснавання і 25-годдзю адраджэння Навагрудскай Епархіі на цэнтральнай плошчы г.Дзятлава супрацоўнікамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК”Дзятлаўская раённая бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “З глыбінь вякоў святлеючыя лікі”. На выставе прадстаўлены кнігі, якія адрасаваны шырокаму колу карыстальнікаў. Кожны наведвальнік выставы змог пазнаёміцца з кнігамі аб гісторыі рэлігіі,  жыцці і дзейнасці беларускіх святых, царкоўных і рэлігійных дзеячаў, манастырах. Выданні багатыя ілюстраванымі каляровымі здымкамі, малюнкамі, партрэтамі.