“З Глінішча – у свет вялікі”

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі 26 студзеня падрыхтаваў вечарыну-падарожжа “З Глінішча – у свет вялікі”, прысвечаную творчасці Івана Мележа. Удзельнікі мерапрыемства, вучні СШ №3, змаглі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка, пабывалі ў віртуальным падарожжы па музею Мележа ў в.Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Увазе аўдыторыі быў прадстаўлены кароткаметражны фільм “Туманы над багнаю”.