«З Днём нараджэння, любы раён!»

«З Днём нараджэння, любы раён!»
(да 80-годдя ўтварэння Дзятлаўскага раёна)

Святкаваць юбілей – заўсёды радасная падзея. А калі гэта здараецца не з асобным чалавекам, а з цэлым раёнам – радасць двайная. Для чалавечага жыцця гэта таксама нямала, а для гісторыі раёна шмат. Раён, як і чалавек, мае сваю біяграфію, свой твар. Гэта не толькі мінулае і сённяшняе, прырода, архітэктура і памятныя мясціны, але і лёс некалькіх пакаленняў людзей.

Абавязак кожнага жыхара — ведаць сваю гісторыю станаўлення таго, што мы маем на сённяшні час. 25 студзеня  да 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла прэзентацыя «З Днём нараджэння, любы раён!», на якой былі прадстаўлены архітэктурныя помнікі і памятныя мясціны Дзятлаўскага раёна, аформлена тэматычная паліца «Гэта зямля твая і мая».                   Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з гісторыяй яго ўтварэння.