Юргілевіч Леанарда Станіславаўна

Юргілевіч Леанарда Станіславаўна

(04.09.1948)

get_imgНарадзілася ў в.Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Гардынец Станіслаў Матвеявіч і маці Гардынец Ганна Канстанцінаўна былі калгаснікамі. Працавалі ў калгасе імя “Горкага” Валожынскага раёна.

Рана засталася сіратою, а сірочае жыццё ніколі лёгкім не бывае. Спачатку вучылася ў Іўеўскай, а пасля ў Свіслацкай школе-інтэрнат. У 1966г. скончыла Свіслацкую школу-інтэрнат і ў гэтым жа годзе прыехала ў Дзятлава. Прыйшла працаваць у раённую газету “Перамога”. Трыццаць сем год адпрацавала Юргілевіч Л.С. у раёнцы.

Шмат давялося сустрэць на сваім жыццёвым шляху добрых людзей і недобразычліўцаў. Гэтыя людзі і з’яўляюцца прататыпамі герояў яе апавяданняў.

У тужлівых і простых па сюжэту апавяданнях Юргілевіч Л.С. распавядае пра нялёгкі чалавечы лёс. У многіх з іх бачыцца сама аўтарка з яе перажываннямі і радасцямі. Яна умее назіраць за працэсам эвалюцыі чалавечай свядомасці, што складае ягоную сутнасць.

Юргілевіч Л.С. піша гумарэскі, фельетоны і апавяданні. А ў 2000г. ў серыі “Бібліятэка Вожыка” пабачыла свет яе першая кніжачка гумарэсак “Грэшная душа” Некалькі разоў Юргілевіч Л.С. станавілася лаўрэатам часопіса “Вожык”. Была нават удзельнікам Усебеларускага фестывалю сатыры і гумару “Аўцюкі – 2000”, дзе атрымала дыплом “За развіццё традыцый беларускага гумару”.

Зараз Юргілевіч Леанарда Станіславаўна на заслужаным адпачынку.

Літаратура:

Чыгрын,С. “Восеньскае танга” ад Леанарды / С.Чыгрын // Гродзенская праўда. – 2003. – 20 красавіка. – С.3.

Юргілевіч Леанарда Станіславаўна, мясцовы пісьменнік // Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс. – Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Г.В.Лашчэўская, 2003.