“Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы”

У рамках праекта “Юбілей пісьменніка ў бібліятэцы”  21 жніўня ладзілася свята чытацкіх задавальненняў “Добры казачнік Суцееў”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі лагера “Усмешка” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.Дзятлава”. Бібліятэкар Лапушка Марына Іванаўна паказала дзецям прэзентацыю  пра выдатнага чалавека – Уладзіміра Георгіевіча Суцеева, вершы, казкі і мультфільмы якога ўсім вельмі добра знаёмыя. Удзельнікі свята праглядзелі мультфільмы “Грыбок-церамок”, “Мяшок яблык”, паўдзельнічалі ў віктарыне па гэтых мульціках, у конкурсах “Загадкі”, “Назаві ласкава героеў казкі”, “З якой казкі радкі?”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзякавалі бібліятэкара за цікавае мерапрыемства  і ўзялі з сабой кнігі У.Суцеева, каб яшчэ раз успомніць яго казкі.