“Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”

У рамках абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”, да Дня Перамогі ( з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і членаў іх сям’яў), Лявонавіцкая сельская бібліятэка-клуб сумесна з школай і раённымі артыстамі правялі сустрэчу з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Фёдарам Васільевічам Шалесным пад назвай “Я принёс для Родины славу, а для памяти ордена». На мерапрыемства былі запрошаны стараста вёскі Лозкі, старшыня сельскага Савета. Наведалі ветэрана і прадстаўнікі Дзятлаўскага лясгаса, дзе калісьці працаваў Фёдар Васільевіч. З надыходзячым святам ветэран прымаў віншаванні ад усіх прысутных. Праграма была насычана рознымі песнямі на ваенную тэму, вершамі, танцамі.