“Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі прыняў удзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”. Шумская Марына Мікалаеўна расказала пра сваіх родных, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Гэта яе свёкар Шумскі Баляслаў Пятровіч (1905-2000). Ён быў  сяржантам на пасадзе памочніка кулямётнага складу. Ваяваў на тэрыторыі Латвіі, на лініі Ленінградскага фронту. Быў двойчы паранены. Узнагароджаны медалём За адвагу, ордэнамі Айчыннай вайны 1 і 2 ступені. Да канца жыцця пражываў у вёсцы Нямковічы Дзятлаўскага раёна. Другі ветэран — стрыечны дзядуля — Майсееў Андрэй Сямёнавіч. Нарадзіўся ў 1924 годзе і да гэтага часу пражывае ў г.Магілёве. Служыў на фронце танкістам, тры разы быў паранены, гарэў у танку. Прымаў удзел у вызваленні Сталінграда, Украіны, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны служыў 30 гадоў у арміі, 22 гады ў МНС. Мае званне падпалкоўніка.