“Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”

Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…”, да Дня Перамогі (з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і членаў іх сем’яў). У рамках акцыі была арганізавана выстава — прагляд «Вайна вачамі мастакоў і выстава ваеннай тэхнікі, праведзены вечар — рэквіем «Помнить, чтобы жить» і віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На вечар — рэквіем запрашаліся вучні 7 -х класаў ДУА «Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа» і іх класныя кіраўнікі, вязень канцлагера «Азарычы» Вільчанка Ганна Рыгораўна і дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Макуліка Міхаіла Рыгоравіча — Макулік Таццяна Міхайлаўна. Ганна Рыгораўна і Таццяна Міхайлаўна падзяліліся сваімі ўспамінамі, дзеці чыталі вершы, бібліятэкар пазнаёміла вучняў з серыяй карцін Міхаіла Савіцкага «Лічбы на сэрцы». Сумесна са старшынёй сельскага Савета Бялятка Вадзімам Аляксандравічам, работнікамі аддзела культуры і дасуга «Казлоўшчынскі Дом культуры» і вучнямі школы павіншавалі ветэранаў Савельеву Аляксандру Пятроўну, Зелянеўскага Івана Іосіфавіча і Аліменка Васіля з надыходзячым святам Днём Перамогі.