“Ён  і  сення  з намі, наш  Купала”

4  ліпеня  ў  Гезгалаўскай сельскай  бібліятэцы — цэнтры  экалагічнай  культуры   прайшла  літаратурна-музычная  гасціная  “Ён  і  сення  з намі, наш  Купала”, прысвечаная  135-годдзю  з  дня  нараджэння  беларускага паэта, драматурга, публіцыста Янкі  Купалы. На  мерапрыемстве   ў музычным  суправаджэнні   прагучалі вершы  паэта. Увазе наведвальнікаў прапанавана выстава — прысвячэнне   “Янка Купала — пясняр  народных  душ”.