“Яны прайшлі дарогамі вайны”

9 мая мы святкуем 72-ую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты дзень увайшоў у гісторыю чалавецтва як сімвал мужнасці і гераізму, свабоды і незалежнасці брацкіх народаў у свяшчэннай вайне з ворагамі нашай радзімы. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў гадзіну мужнасці “Яны прайшлі дарогамі вайны” і выставу-рэквіем “Нам памяці звоняць званы”. Бібліятэкары  чыталі вершы ваенных гадоў, разважалі пра мір, вайну і Перамогу. Мерапрыемства суправаджалася песнямі: “Знаешь, как хочется жить…”, “Журавли”, “Алёша”, “А той весной”.