“Янка-парашутыст, ваяка Мішка і Міколка-паравоз”

29 лістапада, да 120-годдзя з дня нараджэння М.Лынькова, быў праведзены  літаратурны дайджэст ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы па творах беларускага пісьменніка. Вучні даведаліся, што шмат у чым Міколку–паравоза Міхась Лынькоў спісваў з сябе. Яго творы для дзяцей вытрымалі дзясяткі выданняў, некаторыя з іх былі перакладзены на замежныя мовы. І сёння «дзіцячая творчасць» Міхася Лынькова карыстаецца папулярнасцю, што кажа не толькі аб яго таленце як пісьменніка, але і пра яго ўменні пісаць займальна, тонка адчуваючы і разумеючы псіхалогію дзіцяці.