“Які ж гэта цуд – слова, мова твая і мая”

24 мая кніжная алея “Які ж гэта цуд – слова, мова твая і мая” да Дня славянскага пісьменства і культуры прайшла ў рамках бібліятэчнай мэтавай праграмы “На шляху да духоўнасці” у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі. З вялікім задавальненнем наведвальнікі знаёміліся з бібліятэкай, кнігамі, выставамі, пісьменнікамі-юбілярамі Года культуры. Бібліятэкары паведамілі, што кніга вучыць, духоўна ўзбагачае, спадарожнічае нам усё жыццё, прапанавалі бібліятэчны сэмплінг “Будзе час – пачытай”, літаратурны лабірынт “Роднай мовы пералівы”, паэтычную паузу “Літаратурная Дзятлаўшчына”.