«Як прайсці ў бібліятэку»

23 студзеня   Раклевіцкая сельская бібліятэка –цэнтр традыцыйнай культуры правяла  лібмоб «Як прайсці ў бібліятэку».   Бібліятэкар выйшла на вуліцы аграгарадка Раклевічы і ўсім прахожым раздала каляндарыкі — візіткі і  закладкі. Каляндарыкі служылі запрашэннем у бібліятэку  для тых, хто не з’яўляецца чытачом бібліятэкі, а тым хто даўно не быў у бібліятэцы – напамінам аб перарэгістрацыі.