«Як песня народа — неўміручы наш Колас»

1 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей школьнага лагера ладзілася літаратурна-музычная кампазіцыя «Як песня народа — неўміручы наш Колас», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння паэта. Гаворка ішла пра творчасць Я. Коласа, слухалі песні ВІА «Песняры». Малодшыя дзеці пачыталі вершы, а вучні старэйшых класаў паўдзельнічалі ў конкурсе «Побыт беларусаў» па паэме «Новая зямля».