«Як многа сілы ў кожным слове»

8 верасня ў рамках абласной акцыі "Чытаем разам" у Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшоў паэтычны калейдаскоп "Як многа сілы ў кожным слове" прысвечаны песнярам беларускай зямлі Янку Купалу і Якубу Коласу. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 класа з класным кіраўніком Яфімік Аксанай Мікалаеўнай. Гаворка ішла пра паэтычную спадчыну пісьменнікаў для дзіцячага чытання. Чыталі па аднаму і па ралях, слухалі запісы вершаў, якія чытаў сын Коласа Міхась Міцкевіч, песні на вершы паэтаў у выкананні ансамбля "Песняры".