“Яго мультфільмы ведаюць усе”

8 жніўня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі запрасілі рабят з ДУА “Яслі сад № 1 г. Дзятлава” на мерапрыемства –  кінапартрэт Віктара Кацёначкіна “Яго мультфільмы ведаюць усе”, каб атрымаць радасць ад прагляда мультфільмаў. Бібліятэкар Хрышчановіч Алена Генрыхаўна расказала дзецям пра цікавыя факты з жыцця і творчасці рэжысёра-пастаноўшчыка: так напрыклад Ваўка з мультсерыяла “Ну, пачакай!” Кацёначкін змаляваў з сябе. А сам Вячаслаў Міхайлавіч з жартам казаў, што ў мульціплікацыю яго прывяло “легкадумнае прозвішча”: “Ну, куды яшчэ з такім прозвішчам можна было пайсці працаваць? “міністр Кацёначкін” гучыць дзіўна, а “мультыплікатар Кацёначкін”  — у самы раз. І ён меў рацыю, лепшай пахвалой рэжысёру сталі напрыканцы мерапрыемства дзіцяцыя воклічы: “Яшчэ, яшчэ!”. Маленькія гледачы праглядзелі мульцікі “Следы на асфальте”, “Котёнок с улицы Лизюкова”, “Лягушка-путешественница”. Яшчэ рабяты пазнаёміліся з кнігамі-гульнямі.