“Я як тата, я як мама з дзяцінства з кнігаю сябрую”

“Я як тата, я як мама з дзяцінства з кнігаю сябрую” пад такой назвай 10 жніўня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. У рамках гэтага мерапрыемства ладзілася пазнавальная гадзіна “Свет сям’і – я і мы”, на якой гаварылася аб сямейным шчасці, адносінах да родных і блізкіх людзей, бацькам і дзецям былі ўручаны памяткі, прайшла хвілінка вясёлага чытання “З дзяцінства з кнігаю сябрую”, арганізавана выстава – рэклама “Всей семьей у книжной полки”, на якой былі прадстаўлены самыя цікавыя кнігі для бацькоў і дзяцей.