“Я славы не ждала…”

24 лістапада прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” — “Я славы не ждала…” , прысвечанае 130 — годдзю з дня нараджэння Ганны Ахматавай. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю паэтэсы, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў музей Ахматавай. З цікавасцю слухалі запісы яе вершаў у выкананні знакамітых артыстаў, самі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў. Гучалі рамансы і песні на вершы Ахматавай.