«Я — пякучка — крапіва»

У сакавіку бягучага года споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага сатырыка Кандрата Крапівы. У актавай зале школы для наведвальнікаў школьнага лагера «Здаравячок» работнікі Казлоўшчынскай ГПБЦ 21 червеня правялі літаратурны партрэт «Я — пякучка — крапіва». Была арганізавана кніжная выстава «Майстар пякучага слова».Бібліятэкар расказала пра дзіцячыя гады байкапісца з аўтабіяграфічнай кнігі пісьменніка «Ад маленства да сталасці», адгадвалі загадкі з адзінай кнігі для дзяцей малодшага ўзросту. Рабяты чыталі байкі, сатырычныя вершы ваенных гадоў, шукалі выразы з баек, якія ператварыліся па сутнасці ў прыказкі і прымаўкі: «Каб сонца засланіць вушэй асліных мала», «Другі баран ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя» і інш. Падчас сустрэчы ўсе яшчэ раз упэўніліся, каб не стаць «ганарыстымі парсюкамі», «дыпламаванымі баранамі», «махальнікамі Івановымі» трэба чытаць і перачытваць байкі Крапівы, бо яны актуальны і ў наш час.