Паэтычныя чытанні «Я проста ападу кляновым лісцем…» прайшлі ў бібліятэцы 28 жніўня і былі прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна. З імем Генадзя Бураўкіна  звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Ён высока ацаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала  свежа і шчыра. Вядомы Генадзь Бураўкін і як паэт – песеннік. Песні паэта гучаць і на імянінах, і ў вясковай хаці, і ў выкананні ансамбля «Песняры». Гэта такія песні, як «Конь незацугляны», «Матылі» і шмат іншых цудоўных песень. Удзельнікі чыталі ўслых вершы «Бег да цябе праз буран і імжу…», «Атруці мяне вясновым хмелем», «Як цябе няма са мною побач», «Матылі».

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *