«Я хацеў бы спаткацца з Вамі …»

У Раклевічскай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры, да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, адбылася паэтычная хваля пад назвай «Я хацеў бы спаткацца з Вамі …». На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты розных навучальных устаноў. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з жыццём і творчасцю паэта. Пад лірычныя мелодыі прагучалі цудоўныя вершы М. Багдановіча ў выкананні Адамчык Яны, Васюкевіч Веранікі, Каліноўскай Кацярыны, Чапукоўць Таццяны: “Зорка Венера ўзышла над Зямлёю…, “Слуцкія ткачыхі”, “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…”, “Прыйдзе вясна”, “Маладыя гады”. Для кожнага верша была падабрана свая мелодыя. Аформлена кніжная  выстава.