«Я грамадзянін, а гэта значыць…»

І абавязак наш і права

У дакуменце тым жывуць:

Закон адзіны для дзяржавы,

Што Канстытуцыяй завуць.

15 сакавіка мы адзначаем вялікае дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі. Але гэта не толькі свята беларускай дзяржаўнасці, але і асабістае свята кожнага з нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь, патрыётаў сваёй Айчыны.  Канстытуцыя нашай краіны змяшчаецца  ў невялікую кніжачку, але менавіта яна – аснова і падмурак  усіх законаў дзяржавы. Таму важна ведаць, пра што гаворыцца ў Асноўным Законе краіны, які, дарэчы  з’яўляецца адным з сімвалаў дзяржаўнага суверэнітэту. У Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы — цэнтры духоўна-мастацкай спадчыны ў гэты дзень прайшоў урок прававых ведаў «Я грамадзянін, а гэта значыць…».  У мерапрыемстве прынялі щдзел вучні  ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”.