“Я ганаруся сваёй сям’ёй”

Да Міжнароднага дня сям’і ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшоў вечар — ушанаванне “Я ганаруся сваёй сям’ёй”. На гэта мерапрыемства былі запрошашы чытаючыя сем’і — Баклушыны, Кіндзеевы, Марчук, Маліка, якія расказалі пра свае любімыя прачытаныя кнігі, падзяліліся сакрэтамі сямейнага шчасця, далі парады маладым. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Кнігі, якія зацікавяць усіх”.