“Вырастае ў полі лён”

15 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для аматарскага аб’яднання “Праменьчык” кнігападарожжа  ў краіну беларускага шоўку “Вырастае ў полі лён”. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава рэчаў зробленых з лёну. Бібліятэкары Пасюк Ганна Уладзіміраўна і Бадзяка Наталля Вячаславаўна падрыхтавалі прэзентацыю “Лён – багацце Беларусі”. Можна было даведацца пра гісторыю расліны, народныя звычаі і абрады, звязаныя з вырошчваннем лёну, пачулі цікавыя факты пра расліну, пералічылі рэчы, якія робяць з розных частак расліны. Удзельнікі мерапрыемства наведалі Ільнаігратэку,  у якой змаглі паўдзельнічаць у ільнавіктарыне, разгадаць ільнакрыжаванку, загадкі.  Члены аб’яднання прынялі удзел ў конкурсах “Упрыгожыць кашулю”,  пагулялі ў беларускую народную гульню “Лянок”.