“Выхаванне праз кнігу”

ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прымае ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне”. Чытачам аддзела абслугоўвання і інфармацыі прапануецца кніжная выстава-адукацыя “Выхаванне праз кнігу”, якая складаецца з наступных раздзелаў:  “Бацькам пра дзяцей”, “Кожны рад, калі ў сям’і лад”, “Сям’я без веры не будзе моцнай”, “Чытаем разам ўсёй сям’ёй”. З тымі, каго зацікавілі кнігі выставы, бібліятэкары праводзяць “Родительский SOS”, где  S – секреты, O – ответы, S – советы.