«Выдана ў Беларусі»

25 сакавіка у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы з мэтай развіцця чытацкага густу, выпрацоўкі ўмення і навыкаў чытання перыядычных выданняў, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, прайшоў вернісаж перыядычных выданняў «Выдана ў Беларусі». Бібліятэкар растлумачыла, адкуль назва «перыёдыка», што такое нумар, экзэмпляр, тыраж, рубрыка, вокладка. Дзеці даведаліся пра перыядычныя выданні, якія выпісвае бібліятэка, расказалі пра дамашнюю падпіску,  праглядзелі відыяпрэзентацыю часопіса «Рюкзачок».