“Выбары — крок ў будучыню”

Сучасная дзяржава немагчыма без фарміравання прававой культуры моладзі. Сучаснаму маладому чалавеку неабходна ведаць свае законы, правы і абавязкі і выразна ўяўляць значэнне выбараў у жыцці краіны і грамадства. Дзеля гэтага 25 жніўня Хвінявіцкай сельскай бібліятэкай-цэнтрам фарміравання здаровага ладу жыцця   сумесна з сельскім Домам культуры  быў праведзены  інфармацыйны час “Выбары — крок ў будучыню”. Наведвальнікі прынялі ўдзел у абмеркаванні грамадзянскай пазіцыі наконт удзелу ў выбарах. Кожны выказаў свае меркаванні  аб будучыні нашай краіны.