Выбары 2015

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — асноўная, галоўная палітычная падзея для нашай краіны ў 2015 годзе.

Дзейнасць бібліятэк ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” накіравана на павышэнне ўзроўню прававых ведаў выбаршчыкаў, на прапаганду дасягненняў Рэспублікі Беларусь за апошнія гады і паказ канкрэтных поспехаў.

Адкрытыя прагляды літаратуры, тэматычныя паліцы, сталы даведак падрыхтаваны для наведвальнікаў бібліятэк. Прадстаўлены ўсе неабходныя матэрыялы па пытаннях выбарчага права і па перадвыбарнай тэматыцы, якая задавальняе запыты па прававой інфармацыі.