“Вясёлая палітра”

11 студзеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для дзяцей ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Дзятлава”, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, арт-сустрэчу “Вясёлая палітра”. Перад дзецьмі выступіў цар Разнаколер, расказаў, якую ролю займаюць колеры ў нашым жыцці, якое  было б  жыццё калі б ўсё было ў чорна-белым свеце. З дзецьмі правялі конкурсы і гульні.