«Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына»

1 верасня, да Дня беларускага пісьменства, Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання арганізавала літаратурна-гістарычнае падарожжа «Вялікі сын Беларусі – Францыск Скарына». На гэтым мерапрыемстве прысутныя змаглі даведацца пра Францыска Скарыну, як пра вялікага навукоўца, пісьменніка, выдатнага асветніка, першадрукара не толькі ў Беларусі, а на ўсіх усходнеславянскіх землях. Была аформлена тэматычная паліца «Ля вытокаў славянскай пісьменнасці».