“Вялікаму Кастрычніку прысвячаецца”

6 кастрычніка ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Вялікаму Кастрычніку прысвячаецца”. Удзел у канферэнцыі прынялі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.Камароў, прадстаўнікі арганізацый і устаноў горада. Яны праслухалі інфармацыю, прысвечаную тэме рэвалюцыі. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваў літаратурна-музычную кампазіцыю “Вялікаму Кастрычніку – 96!”.