“Востраў кнігалюбаў на планеце лета”

“Востраў кнігалюбаў на планеце лета” —  бібліятэчны бульвар пад такой назвай быў раскрыты ў парку каля  Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі —  цэнтра  духоўна- мастацкай спадчыны, дзе на свежым паветры , у цяні дрэў прахожыя  мелі  магчымасць  выбраць  кнігу па любы густ, пазнаёміцца з новымі перыядычнымі выданнямі. Дзеці выбіралі кнігі для  летняга праграмнага чытання і сумяшчалі  чытанне з гульнёй.