“Вось вам казкі, чытайце калі ласка”

16 жніўня  Хвінявіцкая сельская бібліятэка  — цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця для маленькіх чытачоў на тэрыторыі бібліятэкі арганізавала бібліяанонс “Вось вам казкі, чытайце калі ласка”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 14 чалавек. Дзеці здзейснілі падарожжа па краіне казак . Увазе  чытачоў былі прапанаваны беларускія і рускія народныя казкі, казкі пра жывел В.Кастручына, В. Біянкі, С.Казлова, К.Чукоўскага, чароўныя казкі Б.Грым, Л. Кэрралла, В.Катаева, А.Роя, касмічныя казкі А.Масла, А.Марціновіча, Р.Баравіковай і інш.