«Волшебный Новый год»

У час зімовых канікулаў наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” удзельнічалі ў квэст — гульні «Волшебный Новый год», якую ладзіла Казлоўшчынская ГПБц. Бібліятэкар расказала пра свята Новы год, як яго сустракаюць у розных краінах свету. Затым дзеці прайшліся па станцыях «Казачная», «Калядная», «Гадальная», «Снежная». На кожнай станцыі іх чакалі цікавыя і творчыя заданні, якія застаўлялі думаць, лагічна разважаць. А на станцыі “Нашы таланты” расказвалі вершы, спявалі песні. Па выніках гульні найбольш балаў атрымала каманда “VIP”.