“Вольны час з цікавасцю і карысцю”

30 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылося арганізацыйнае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Падлетак” пад назвай “Вольны час з цікавасцю і карысцю”. Членамі аматарскага аб’яднання сталі вучні 8 “А” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Удзельнікі аб’яднання вызначылі мэту аб’яднання,  задачы, выбралі савет аб’яднання і дэвіз, абмеркавалі мерапрыемствы на 2016 год. Затым вучні прынялі ўдзел у флэшмобе “Я іду ў бібліятэку”.