“Вобразны свет Вячаслава Адамчыка”

1 лістапада, да 85-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка, бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі – клуба  арганізавала агляд літаратуры “Вобразны свет Вячаслава Адамчыка”. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі бугалтэрыі КСУП “Войневічы”. У ходзе агляду літаратуры бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй Вячаслава Адамчыка,  паведаміла цікавыя факты з жыцця і правяла агляд па кнігах Вячаслава  Адамчыка “Год нулявы” і “Чужая вотчына”. У бібліятэцы была падрыхтавана кніжная паліца.